• Wide screen resolution
  • Narrow screen resolution
  • Increase font size
  • Decrease font size
  • Default font size
Mozart

РАЗВІТАЛЬНЫ КАНЦЭРТ
13.02.2012 09:42
Дарагія сябры!
У мяне есць шмат што сказаць вам, але я паспрабую сабрацца з думкамі і скажу галоўнае… У першую чаргу я хачу падзякаваць усіх, хто гэтыя 7 гадоў быў з намі. Усіх, хто хадзіў на нашыя канцэрты, пампаваў нашыя песні, падтрымліваў у рознага кшталту галасаваннях і конкурсах. Без вас не было б і самога гурта, бо калі твая музыка нікому непатрэбная, то я на не мае права на жыцце. Усе вы штурхалі нас на творчасць, і мы імкнуліся зрабіць што-небудзь, што застанецца ў вашых сэрцах. Атрымалася гэта ці не, пакажа час. Але менавіта гэты час растаўляе прыарытэты, і яны такія, што гурт мусіць прыпыніць свае існаванне… Шмат адбылося за гэты час. Былі конкурсы, фестывалі, сольныя імпрэзы, тэле – і радыеэтэры. Мы змяняліся, пісалі песні, здымалі кліпы… Разам з тым змяняліся ўдзельнікі гурта...
Я спадзяюся, што вы, дарагія слухачы, што не пакідалі нас увесь гэты час, прыйдзеце на апошнюю імпрэзу гурта, каб узгадаць, як гэта пачыналася, як развівалася. Гэта будзе не проста імпрэза. На адной сцэне сустрэнуцца ўсе склады гурта за ўвесь час яго існавання.
Акрамя таго на развітанне мы прэзентуем 2 апошнія песні. Зайсц іх можна тут -
І так 03.03.2012 вул. Даўгабродская, 24, рок-бар Йо-Ма-Йо, а 19.00. Кошт квіткоў: 25.000р. папярэдне, 30.000р. у дзень канцэрту.
Замова квіткоў па тэл.: +375336300281.
 
moZart у серыяле "Вышэй за неба"
02.01.2012 12:32

Новы год пачынаецца з прыемных навін.

 

Як стала вядома, песня гурта  moZart "Выратаваць сны". Прагучыць у першым беларускім серыяле "Вышэй за неба". Сцэнар напісаў Андрэй Курэйчык, беларускі драматург і сцэнарыст, вядомы па фільмам: «Любовь-морковь», «Любовь-морковь 2», «Юленька», «Служебный роман. Наше время», «Елки», рэжыссерам фільма стаў Дзмітрый Марынін.

Сцэнарыст і крэатыўны прадусар Андрэй Курэйчык : “Мы паставілі мэтай павялічыць значэнне беларускай мовы ў першым беларускім серыяле і максімальна падкрэсліць беларускі кантэкст нашага кіно, каб маладое пакаленне беларусаў задумалася наконт таго, якую мову выкарыстоўваць у мастацтве  і ў жыцці. Дзеля гэтага цэлы шэраг цікавых персанажаў серыяла з’ўляюцца носьбітамі мовы, якім  не ўсё роўна, што адбываецца ў сенняшнім жыцці. У серыяле будзе гучаць музыка толькі айчынных гуртоў, у тым ліку шмат з якіх спяваюць па-беларуску."

Што ж, чакаем на тэлеэкранах.

 
Прэм’ер Тузін 2011
17.09.2011 07:28

16 верасня стартавоў продаж складанкі "Прэм’ер Тузін 2011".

«Прэм’ер Тузін» — ужо шосты па ліку дыск-справаздачнік, што зьбірае найлепшыя песьні кожнага сэзону «Тузіна Гітоў». Традыцыйна, на ім, акрамя дванаццаці трэкаў у CD-якасьці («Залаты Тузін» зь ліку фіналістаў вялікага выніковага мэга-туру ў гіт-парадзе парталу) месьціцца і MP3-частка, у якую ўвайшло яшчэ 30 песень, адабраных эскпэртамі і наведнікамі музычнага парталу.

На гэтую плытку трапіла песня moZart'a "Выратаваць сны". Пытайцеся ў музычных крамах краіны і слухайце свае!

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Кантакты

Па пытаннях арганізацыі канцэртаў можна звязацца з арт-дырэктарам:

Тэл.
+375291138332
+375297624042
+375256839458

E-mail: volnylitvin@yandex.ru
mozart@mozartband.net
ICQ: 241-625-024

Апытанка

Якая музыка ў Беларусі атрымліваецца лепш?
 

Хто тут?

Зараз 2 госцяў анлайн