





| Вечар акустыкі |
|
|
|
| 08.07.2010 10:41 |
|
"Так здарылася, што ўжо колькі год запар нас запрашаюць на гэтую вечарыну, дзе мы спяваем не толькі нашыя песні, але і улюбленыя песні сучаснага студэнства. Акрамя таго непасрэдна наш гурт і з'ўляецца цэнтрам гэтай вечарыны, таму я часам жартую, што яго хутка прыйдзецца перайначыць на "У гасцях у moZarta". Чым мне пасуе гэтая імпрэза, дык гэта тым, што яна нібыта знаходзіцца ў атмасферы леса, палатак і песен ля кастра" - падзяліўся У.Боська. Пачатак у 19.00, чакаем усіх у холе інтэрната № 6 БДУ, што знаходзіцца па вул. Кастрычніцкай (насупраць КЗ Мінск). |