• Wide screen resolution
  • Narrow screen resolution
  • Increase font size
  • Decrease font size
  • Default font size
Mozart

Галоўная
Трофі-рэйд "БАГНА 2010" PDF Друк E-mail
12.07.2010 11:45

 

 

 

 

 

З 23 па 25 ліпеня ў лясах Барысаўскага района адбудзецца трофі-рэйд "БАГНА 2010", што праходзіць пад эгідай Беларускай аўтамабільнай пазадарожнай федэрацыі. Удзел у гэтым мерапрыемствы бяруць каманды з Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі.

Трофі-рэйд - гэта спаборніцтва па тэхніцы кіравання паўнапрывадным аўтамабілем ці квадрацыклам, а таксама навыкаў арыентавання на перасечанай мясцовасці. Удзельнікам прапануецца маршрут,  адлюстраваны ў легендзе для пераадолення яго на час. У Беларусі легенды для трофі-рэйдаў традыцыйна пракладваюцца ў лясных масівах і забалочаных мясцовасцях. Практыкуюцца таксама Трофі-рэйды з ужываннем GPS-арыентавання.

Так як, усе мерапрыемства праходзіць у лясным масіве, то жыць удзельнікі будуць у палаткавым гарадку, што будзе увянчаны сцэнай. 24 ліпеня на гэтай сцэне адбудзеца open-air у якім прыме удзел і moZart. Пачатак open-airа плануецца на 18.00. Інфармацыю аб тым, як патрапіць на гэтае мерапрыемства можна здабыць тут.

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць