





| moZart у серыяле "Вышэй за неба" |
| 02.01.2012 12:32 |
|
Новы год пачынаецца з прыемных навін.
Як стала вядома, песня гурта moZart "Выратаваць сны". Прагучыць у першым беларускім серыяле "Вышэй за неба". Сцэнар напісаў Андрэй Курэйчык, беларускі драматург і сцэнарыст, вядомы па фільмам: «Любовь-морковь», «Любовь-морковь 2», «Юленька», «Служебный роман. Наше время», «Елки», рэжыссерам фільма стаў Дзмітрый Марынін. Сцэнарыст і крэатыўны прадусар Андрэй Курэйчык : “Мы паставілі мэтай павялічыць значэнне беларускай мовы ў першым беларускім серыяле і максімальна падкрэсліць беларускі кантэкст нашага кіно, каб маладое пакаленне беларусаў задумалася наконт таго, якую мову выкарыстоўваць у мастацтве і ў жыцці. Дзеля гэтага цэлы шэраг цікавых персанажаў серыяла з’ўляюцца носьбітамі мовы, якім не ўсё роўна, што адбываецца ў сенняшнім жыцці. У серыяле будзе гучаць музыка толькі айчынных гуртоў, у тым ліку шмат з якіх спяваюць па-беларуску." Што ж, чакаем на тэлеэкранах. |
Па пытаннях арганізацыі канцэртаў можна звязацца з арт-дырэктарам:
Тэл.
+375291138332
+375297624042
+375256839458
E-mail: volnylitvin@yandex.ru
mozart@mozartband.net
ICQ: 241-625-024