|
Сакавік 2003 – гурт узнікае па ініцыатыве Уладзіміра Боські (без назвы на гэтым этапе).
Чэрвень 2003 – з’яўляецца назва “moZart”.
З верасня 2003 па верасень 2004 – ідзе вырабатка канцэпцыі гурта і напрацоўкі матэр’яла (гурт абмяжоўваецца толькі рэпетыцыямі).
Пачатак кастрычніка 2004 – адбываецца раскол гурта, застаецца адзін Уладзімір Боська.
Канец снежня 2004 – прымаецца рашэнне адрадзіць гурт, рэпетыцыі ўзнаўляюцца.
18 чэрвеня 2005 – прымаецца рашэнне зрабіць з гурта праект, прывабны для слухачоў і пачаць рухаць яго ў массы (лічыцца афіцыйным днём народзінаў гурта).
20 кастрычніка 2005 – першы сольны канцэрт гурта (гістфак БДУ, акустычны, гітарны).
20 кастрычніка 2005 – да гурта далучаецца Шэлепень Яўген (скрыпка).
11 лістапада 2005 – канцэрт у клубе “Graffiti” (фота).
Снежань 2005 – запіс першай студыйнай песні (“Проста так”).
20 лютага 2006 – другі сольны канцэрт (клуб “Graffiti”, акустыка, гітарны+скрыпка) (фота).
Сакавік 2006 – запіс на студыі песні “Стомлены”.
11 траўня 2006 – сольны канцэрт у клубе “Step” (фота). Канцэрт пераведзены ў Mp3 фармат.
13 траўня 2006 – канцэрт у клубе “Simple” (фота).
21-22 ліпеня 2006 – “moZart” удзельнічае ў рок-фестывале “Басовішча-2006” (фота).
Верасень 2007 – у гурта з’яўляецца новы бубніст – Рабчук Кірылл.
Студзень 2007 – запіс на студыі песні “Нябесны смех”.
18 красавіка 2007 – сольны канцэрт у клубе “Клетка” (фота).
30 жніўня 2007 - выходзіць у свет складанка “Басовішча-2006” з удзелам «moZarta».
21 лістапада 2007 – “moZart” удзельнічае ў рок-фестывале “Такие пряники”, дзе атрымліваюць прыз за лепшую аўтарскую кампазіцыю.
Жнівень 2008 – “moZart” на хвалях “Аўтарадыё”, “Радиус-ФМ” і “Радио-ВА”.
Верасень 2008 – гурт перажывае застой і частковы распад.
Люты 2009 – у гурт замест былых гітарыста і басіста прыходзяць новыя музыкі, рэпетыцыі ўзнаўляюцца, пачынаецца напрацоўка матэр’яла з новымі музыкантамі.
P.S. У раздзеле “Пра гурт” пералічаныя толькі больш важныя этапы станаўлення гурта “moZart” (невялікія імпрэзы засталіся па-за раздзелам). У дадзены раздзел увайшлі падзеі, што адбыліся да з’яўлення сайта, усе падзеі, што адбыліся пасля з’яўлення сайта можна знайсці ў раздзеле “Галоўная”.
|