





| Уладзімір Боська |
|
|
|
|
Нарадзіўся 25 верасня 1984 у г. Маладзечна. У 2007 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці юрыст-прававед. Працуе па спецыяльнасці. Музыкай пачаў займацца ў 8 гадоў. Спачатку спяваў у школьным хоры. У 14 гадоў пачаў пісаць тэксты да песень. У 16 гадоў зацікавіўся гітарай, і з таго часу з ей не расстаецца. У 2003 годзе разам з некалькімі сябрамі-аднадумцамі стварае гурт “moZart”. З 2003 па 2007 год удзельнічае ў розных конкурсах песень пад гітару, дзе займае прызавыя месцы. У 2004, 2005, 2007 гг. выходзяць складанкі студэнтскіх песень, у якія ўвайшлі і песні У. Боські як самастойнага аўтара і спявака. На творчае станаўленне аказалі ўплыў рускі рок, поп-рок, псіхадэлік-рок, глэм-рок, індзі. Акрамя музыкі займаецца літаратурнай дзейнасцью. У 2004 годзе была афіцыйна выдадзена першая ягоная самастойная кніга - постмадэрновы квазіраман “Віртуальныя запалкі” (выд. Логвінаў, Мн. 2004). |
Каментарыi
RSS лента каментарыяў гэтага запiсу.